этап,
-
Асобны момант, стадыя якога
-н. працэсу.- Новы э. развіцця.
- Новы э. будаўніцтва горада.
-
Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.
-
Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама шлях іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.
-
Асобная частка шляху, а таксама (
спец. ) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.- Этапы велагонкі.
Па этапу або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).
Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ззаду.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)