Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

этна...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да народа, напр. этнагеаграфія, этнадэмаграфія, этнакультуразнаўчы, этналінгвістыка, этнамоўны, этнамузыказнаўства, этнапсіхалогія, этнасацыялогія.

этнагеаграфія, , ж.

Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.

|| прым. этнагеаграфічны, .

этнагенэз, , м. (спец.).

Паходжанне народаў.

  • Э. славян.

|| прым. этнагенетычны, .

этнаграфія, , ж.

  1. Навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў.

  2. Асаблівасці быту, нораваў, культуры, звычаяў якога-н. народа, народнасці, мясцовасці і пад.

    • Э. палескага краю.

|| прым. этнаграфічны, .

этналогія, , ж.

Навука, якая даследуе народы, іх паходжанне (этнагенез), рассяленні, побыт і культуру; этнаграфія (у 1 знач.).

|| прым. этналагічны, .

этнаніміка, , ж.

Раздзел анамастыкі, які вывучае назвы нацый, народаў, народнасцей, плямёнаў і г.д.

|| прым. этнанімічны, .

этнас, , м. (спец.).

Від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, што ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

этнічны, .

Які мае адносіны да якога-н. народа.

  • Э. склад насельніцтва.

  • Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.

этнограф, , м.

Спецыяліст па этнаграфіі.

этнолаг, , м.

Спецыяліст па этналогіі.