Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экран, ✂, м.

  1. Плоскасць, паверхня, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання (спец.).

  2. Устройства (першапачаткова нацягнутая на раму белая тканіна) для дэманстрацыі фільмаў, дыяпазітываў.

    • Палотнішча экрана.
  3. Пра паказ кінафільмаў, пра кінамастацтва.

|| прым. экранны, ✂.

экранаванне, ✂, н. (спец.).

Тое, што і экраніраванне.

экранізаваць, ✂; зак. і незак.

Зняць (здымаць) для паказу ў кіно (балет, спектакль) або палажыць (класці) ў аснову стварэння кінафільма (літаратурны твор).

|| наз. экранізацыя, ✂.

  • Э. оперы.

экраніраванне, ✂, н. (спец.).

Спосаб аховы, засцярогі каго-, чаго-н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага уплыву пры дапамозе экрана.

  • Цеплавое э.

экраніраваць, ✂ і экранаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) экраніраванне.