Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эклектызм, ✂, м. (кніжн.).

Беспрынцыповае, адвольнае аб’яднанне разнародных ідэйных напрамкаў, поглядаў, тэорый.

  • Э. у даследаванні, у мастацтве.

|| прым. эклектычны, ✂.

  • Эклектычная тэорыя.

эклектык, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.

эклектыка, ✂, ж. (кніжн.).

Тое, што і эклектызм; тое, што выяўляе ў сабе эклектызм.

|| прым. эклектычны, ✂.

эклектычны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. эклектыка і эклектызм.

  2. Які выяўляе эклектызм, з’яўляецца эклектызмам.

    • Эклектычныя перакананні.

|| наз. эклектычнасць, ✂.

эклер, ✂, м.

Пірожнае з заварнога цеста з крэмам усярэдзіне.