Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экватар, ✂, м.

Уяўная лінія, якая падзяляе зямны шар на паўночнае і паўднёвае паўшар’і, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

|| прым. экватарыяльны, ✂.

  • Э. пояс.

эквівалент, ✂, м. (кніжн.).

Нешта раўнацэннае іншаму, здольнае поўнасцю яго замяніць.

|| прым. эквівалентны, ✂.

эквівалентны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. гл. эквівалент.

  2. Цалкам раўнацэнны чаму-н. у якіх-н. адносінах.

    • Э. абмен.

|| наз. эквівалентнасць, ✂.

эквілібрыст, ✂, м.

Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай.

|| ж. эквілібрыстка, ✂.

эквілібрыстыка, ✂, ж.

Жанр цыркавога мастацтва — жангліраванне, акрабатычныя практыкаванні пры няўстойлівым становішчы цела, напр. на канаце.

  • Э. на канаце.
  • Паэтычная э. (перан.).

|| прым. эквілібрыстычны, ✂.