Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эсэ, нескл., н. (кніжн.).

Празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна.

  • Філасофскае э.

|| прым. эсэістычны, ✂.

эсэіст, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто піша эсэ.

|| ж. эсэістка, ✂.

эсэр, ✂, м.

Тое, што і сацыяліст-рэвалюцыянер (скарачэнне).

|| ж. эсэрка, ✂.

|| прым. эсэраўскі, ✂.

эсэсавец, ✂, м.

У фашысцкай Германіі: ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей СС.

|| ж. эсэсаўка, ✂.

|| прым. эсэсаўскі, ✂.