эцюд назоўнік | мужчынскі род
-
У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.
-
Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характеру, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.
- Лінгвістычныя эцюды.
-
Музычны твор віртуознага характару.
- Эцюды Чэрні для цымбалаў.
-
Від практыкавання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).
- Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
-
множны лік: Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.
- Пайсці на эцюды.
|| прыметнік: эцюдны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)