Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эндакрыналогія, ✂, ж.

Навука аб залозах унутранай сакрэцыі і захворваннях, звязаных з парушэннем іх функцый.

|| прым. эндакрыналагічны, ✂.

эндакрынны, ✂.

Які мае адносіны да залоз унутранай сакрэцыі.

  • Эндакрынныя залозы.

эндакрынолаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па эндакрыналогіі.

эндаскапія, ✂, ж. (спец.).

Медыцынскае абследаванне пры дапамозе эндаскопа.

  • Э. лёгкіх.

|| прым. эндаскапічны, ✂.

  • Э. агляд.

эндаскоп, ✂, м. (спец.).

Прыбор для візуальнага ўнутранага абследавання органаў чалавека (страўніка, стрававода і інш.).

|| прым. эндаскопны, ✂.

эндшпіль, ✂, м. (спец.).

Заключная стадыя ў шахматнай, шашачнай партыі.