энергетыка назоўнік | жаночы род
-
Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).
- Ядзерная э.
-
Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).
- Атамная э.
|| прыметнік: энергетычны.
- Энергетычныя рэсурсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)