Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмаліраваны, ✂.

Пакрыты эмаллю (у 1 знач.).

  • Э. посуд.

эмаліраваць, ✂; незак.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.).

|| наз. эмаліраванне, ✂ і эмаліроўка, ✂.

|| прым. эмаліровачны, ✂.

  • Эмаліровачныя работы.

эмаліроўка, ✂, ж.

  1. гл. эмаліраваць.

  2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н.

    • Няякасная э.

эмаліроўшчык, ✂, м.

Майстар, які займаецца эмаліроўкай чаго-н.

|| ж. эмаліроўшчыца, ✂.

|| прым. эмаліроўшчыцкі, ✂.

эмаль, ✂, ж.

  1. Непразрыстая шклопадобная каляровая маса для пакрыцця металічных прадметаў.

  2. звычайна зб. Мастацкія вырабы, пакрытыя такой масай.

    • Грузінскія эмалі.
  3. Рэчыва, што пакрывае знешнюю частку зуба (спец.).

  4. Лакафарбавы матэрыял у выглядзе суспензіі пігментаў (іншы раз з напаўняльнікамі) у лаку.

|| прым. эмалевы, ✂.

эмансіпацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, нераўнапраўя.

|| прым. эмансіпацыйны, ✂.

эмацыянальны, ✂.

  1. гл. эмоцыя.

  2. Які выражае эмоцыі, насычаны, выкліканы імі.

    • Эмацыянальная размова.
  3. Здольны жыва рэагаваць, які лёгка паддаецца эмоцыям.

    • Эмацыянальная асоба.

|| наз. эмацыянальнасць, ✂.