Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмфаза, , ж. (спец.).

  1. У літаратуры: узмацненне эмацыянальнай выразнасці мовы, якое дасягаецца зменай інтанацыі і выкарыстаннем парадку слоў і розных рытарычных фігур.

  2. У лінгвістыцы: спосаб артыкуляцыі, які стварае напружанасць у гучанні некаторых зычных гукаў.

|| прым. эмфатычны, .

  • Э. націск.

эмфізема, , ж. (спец.).

Хваробатворнае скапленне паветра ў якіх-н. органах, тканках.

  • Э. лёгкіх.
  • Тканкавая э.

|| прым. эмфізематозны, .