эмфаза назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
-
У літаратуры: узмацненне эмацыянальнай выразнасці мовы, якое дасягаецца зменай інтанацыі і выкарыстаннем парадку слоў і розных рытарычных фігур.
-
У лінгвістыцы: спосаб артыкуляцыі, які стварае напружанасць у гучанні некаторых зычных гукаў.
|| прыметнік: эмфатычны.
- Э. націск.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)