Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмбарга, нескл., н. (спец.).

Дзяржаўная забарона ўвозу ці вывазу замежных тавараў каштоўнасцей або затрыманне дзяржавай маёмасці (суднаў, узбраення), якая належыць замежнай дзяржаве.

  • Эканамічнае э.

эмблема, , ж.

Умоўнае абазначэнне якога-н. паняцця.

  • Серп і молат — э. працы.

|| прым. эмблематычны, .

эмбрыёлаг, , м.

Спецыяліст па эмбрыялогіі.

эмбрыён, , м. (спец.).

Зародак жывёлы ці чалавека на пачатковых стадыях развіцця.

|| прым. эмбрыянальны, .

эмбрыялогія, , ж.

Раздзел біялогіі,які вывучае ўтварэнне і развіццё эмбрыёнаў.

|| прым. эмбрыялагічны, .