Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ідэаграма, , ж.

Умоўны знак, які абазначае на пісьме паняцце (у адрозненне ад літары, якая абазначае гук).

ідэаграфія, , ж.

Пісьмо пры дапамозе ідэаграм.

|| прым. ідэаграфічны, .

  • Ідэаграфічнае пісьмо.

ідэал, , м.

  1. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў.

    • Агульначалавечыя ідэалы.
  2. чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н.

    • І. жаночай прыгажосці.
  3. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці.

    • Гэты чалавек — мой і.

ідэалізаваць, ; зак. і незак.

Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці.

  • І. сялянскі быт.

|| наз. ідэалізацыя, .

ідэалізм, , м.

  1. Філасофскі напрамак, які сцвярджае першаснасць духу, ідэі, свядомасці і другаснасць матэрыі, прыроды, быцця.

  2. Ідэалізацыя рэчаіснасці.

  3. Прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.

|| прым. ідэалістычны, .

  • Ідэалістычныя плыні.
  • Ідэалістычныя тэорыі.

ідэаліст, , м.

  1. Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі.

  2. Той, хто ідэалізуе, прыхарошвае рэчаіснасць (разм.).

  3. Чалавек, які ў сваім жыцці, паводзінах кіруецца ідэалістычнымі (гл. ідэалізм у 3 знач.) прынцыпамі.

|| ж. ідэалістка, .

ідэалістычны, .

  1. гл. ідэалізм.

  2. Прасякнуты ідэалізмам (у 2 знач.).

|| наз. ідэалістычнасць, .

ідэалогія, , ж.

Сістэма поглядаў, ідэй, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас, палітычную партыю.

|| прым. ідэалагічны, .

ідэальны, .

  1. Які адпавядае ідэалу, узвышаны.

    • Ідэальныя ўзаемаадносіны.
  2. Вельмі добры, дасканалы.

    • Ідэальная сям’я.
    • Ідэальная цішыня.

|| наз. ідэальнасць, .

ідэйны, .

  1. Ідэалагічны, звязаны з пэўнымі ідэямі, ідэалогіяй.

    • Ідэйная пазіцыя.
  2. Які выражае перадавую ідэю, адданы ёй.

    • І. пісьменнік.
    • Ідэйнае мастацтва.

|| наз. ідэйнасць, .