Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імігрант, ✂, м.

Чалавек, які імігрыраваў у іншую краіну.

|| ж. імігрантка, ✂.

|| прым. імігранцкі, ✂.

імігрыраваць, ✂; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

  • І. за граніцу.

|| наз. іміграцыя, ✂.

|| прым. іміграцыйны, ✂.

імідж, ✂, м. (кніжн.).

Мэтанакіравана сфарміраваны вобраз (якой-н. асобы, з’явы, прадмета), які вылучае пэўныя важнейшыя характарыстыкі і аказвае эмацыянальна-псіхалагічнае ўздзеянне на каго-н.

імітаваць, ✂; незак.

Падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць.

  • І. галасы жывёл.

|| наз. імітацыя, ✂ і імітаванне, ✂.

імітатар, ✂, м.

Чалавек, які імітуе каго-, што-н.

  • І. гукаў птушак.

|| прым. імітатарскі, ✂.

імітацыя, ✂, ж.

  1. гл. імітаваць.

  2. Падробка чаго-н. пад што-н.

    • І. сцяны пад мармур.
  3. Паўтарэнне музычнага матыву ў другім голасе на які-н. інтэрвал вышэй або ніжэй (спец.).

|| прым. імітацыйны, ✂.