Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імавернасць, ✂, ж.

  1. гл. імаверны.

  2. Магчымасць здзяйсняльнасці, ажыццявімасць чаго-н.

    • Ступень імавернасці чаго-н.

◊

  • Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з’яў.

|| прым. імавернасны, ✂.

імаверны, ✂.

Магчымы, дапушчальны.

  • І. выпадак.

|| наз. імавернасць, ✂.

імажынізм, ✂, м.

Кірунак у рускай літаратуры пачатку 20 ст., які першапачаткова апіраўся на паэтыку ранняга футурызму і сцвярджаў самакаштоўнасць не звязанага з рэчаіснасцю слова-вобраза.

|| прым. імажынісцкі, ✂.

імажыніст, ✂, м.

Паслядоўнік імажынізму.

|| ж. імажыністка, ✂.

|| прым. імажынісцкі, ✂.

імам, ✂, м.

  1. Духоўны кіраўнік у мусульман.

  2. Правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

  3. Духоўная асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці.

|| прым. імамскі, ✂.

іманентны, ✂ (кніжн.).

Уласцівы прыродзе самога прадмета, унутраны.

  • Іманентныя прычыны.

|| наз. іманентнасць, ✂.

імартэль, ✂, ж.

Тое, што і бяссмертнік.

|| прым. імартэльны, ✂.

імасць, ✂, ж.

  1. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званню, становішчу ў грамадстве і пад. (уст.).

    • Скажыце, і., што там здарылася.
  2. Пра жонку блізка знаёмага суразмоўцы (разм. іран.).