Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ірыгатар, ✂, м.

Спецыяліст па ірыгацыі.

ірыгацыя, ✂, ж.

Штучнае абвадненне зямель.

|| прым. ірыгацыйны, ✂.

  • І. канал.

ірыс​1, ✂, м.

Радужная абалонка вока.

ірыс​2, ✂, м.

  1. Сорт цвёрдых вязкіх цукерак у выглядзе кубікаў карычневага колеру.

  2. адз. Суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.

ірыска, ✂, ж. (разм.).

Адна цукерка ірысу.