Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іголка, ✂, ж.

  1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця.

    • Машынная і.
    • Уцягнуць нітку ў іголку.
  2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца.

    • Патэфонная і.
    • Яловыя іголкі.
    • Іголкі ў вожыка.
    • Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан).

|| памянш. іголачка, ✂.

◊

  • З іголачкі (разм. адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае.

|| прым. іголачны, ✂ і іголкавы, ✂.

  • Іголачны ўкол.
  • Іголкавы цэх.

іголкападобны, ✂.

Які мае форму іголкі.

|| наз. іголкападобнасць, ✂.

іголкатрымальнік, ✂, м.

Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка.

І. у швейнай машыне.

іголкатэрапія, ✂, ж.

Лячэнне ўколамі спецыяльных іголак у строга вызначаныя месцы на целе.

|| прым. іголкатэрапеўтычны, ✂.

іголкаўколванне, ✂, н.

Тое, што і іголкатэрапія.

ігольнік, ✂, м.

Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных кодак.

|| ж. ігольніца, ✂.

ігольчасты, ✂.

Пакрыты вялікай колькасцю іголак (да 2 знач.).

  • І. кактус.