іголка назоўнік | жаночы род

  1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця.

    • Машынная і.
    • Уцягнуць нітку ў іголку.
  2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца.

    • Патэфонная і.
    • Яловыя іголкі.
    • Іголкі ў вожыка.
    • Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан).

|| памяншальная форма: іголачка.

  • З іголачкі (размоўнае адабральнае) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае.

|| прыметнік: іголачны і іголкавы.

  • Іголачны ўкол.
  • Іголкавы цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)