Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

груша, ✂ і ігруша, ✂, ж.

  1. Фруктовае дрэва з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

  2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

    • Гумавая г.

|| прым. грушавы, ✂ і ігрушавы, ✂.

грушападобны, ✂ і ігрушападобны, ✂.

Які мае форму грушы.

ігра, ✂, ж.

  1. гл. іграць.

  2. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад.

    • І. фарбаў.
  3. Тайныя задумы, наўмысныя дзеянні, інтрыгі.

    • Разгадаць біржавую ігру.

|| прым. ігравы, ✂ і ігральны, ✂.

іграць, ✂; незак.

  1. што на чым і без дапаўнення. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).

    • І. на акардэоне.
    • І. ролю партызана.
  2. на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.).

    • Усмешка іграе на твары.
  3. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і лад.).

    • Кроў іграе.

◊

  • Іграць на біржы — займацца біржавымі спекуляцыямі.

  • Іграць на нервах (разм. неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н.

  • Іграць у адну дудку (разм. неадабр.) — быць заадно з кім-н.

|| зак. сыграць, ✂.

|| наз. ігра, ✂ і ігранне, ✂.

ігрок, ✂, м.

  1. Удзельнік якой-н. ігры (спартыўнай, картачнай і інш.).

    • І. у шахматы.
    • Заўзяты і.
  2. Музыкант (разм.).

ігрышча, ✂, н. (разм.).

Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў.

  • Спраўляць і.

ігрэк, ✂, м.

У матэматыцы: абазначэнне (лацінскай літарай «у») невядомай ці пераменнай велічыні.