іграць,
-
што на чым і без дапаўнення. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).
- І. на акардэоне.
- І. ролю партызана.
-
на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку
і пад. ).- Усмешка іграе на твары.
-
Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і лад.).
- Кроў іграе.
Іграць на біржы — займацца біржавымі спекуляцыямі.
Іграць на нервах (
разм. неадабр. ) — гнявіць, нерваваць каго-н. Іграць у адну дудку (
разм. неадабр. ) — быць заадно з кім-н.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)