Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цагліна, ✂ і цэгліна, ✂, ж.

Адна штука цэглы.

|| памянш. цаглінка, ✂.

цэбар, ✂, м.

Шырокая драўляная пасудзіна з клёпак, з двума вушкамі.

|| памянш. цэбрык, ✂ і цабэрак, ✂.

|| прым. цэбравы, ✂.

цэбрык, ✂, м.

  1. гл. цэбар.

  2. Невялікі цэбар.

цэгла, ✂, ж., зб.

Будаўнічы матэрыял у форме прамавугольных брускоў з гліны і іншых асадкавых парод.

|| прым. цагляны, ✂ і цагельны, ✂.

  • Цагляны будынак.
  • Цагельны завод.
  • Цагельная прамысловасць.

цэд, ✂, м.

Працэджаны раствор заквашанай у вадзе аўсянай мукі, з якога вараць кісель.

цэдра, ✂, ж.

Верхні слой скуркі пладоў цытрусавых, а таксама высушаная скурка іх, якая ў патоўчаным выглядзе служыць вострай прыправай.

  • Лімонная ц.

|| прым. цэдравы, ✂.

цэзар, ✂, м.

  1. Тытул старажытных і візантыйскіх імператараў; кесар.

  2. Манарх, уладар (уст.).

цэзура, ✂, ж. (спец.).

  1. У вершаскладанні: паўза, якая падзяляе радок на часткі.

    • Вялікая ц.
    • Малая ц.
  2. У музычным выкананні: кароткая паўза паміж дзвюма фразамі або завершанымі раздзеламі.

    • Ладавая ц.

|| прым. цэзурны, ✂.

цэйтнот, ✂, м. (спец.).

  1. У шахматах, шашках: становішча, калі іграку не хапае адведзенага часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні з гадзіннікам.

  2. перан. Востры недахоп часу ў якой-н. справе.

    • Пастаянны ц.

|| прым. цэйтнотны, ✂.

цэйхгауз, ✂, м. (уст.).

Ваенны склад зброі, абмундзіравання, харчоў.

|| прым. цэйхгаузны, ✂.