Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цьма1, , ж.

  1. Тое, што і цемра, цемрадзь.

  2. перан. Невуцтва, неадукаванасць, некультурнасць.

цьма2, , ж.

  1. У лікавай сістэме старажытнай Русі: дзесяць тысяч (уст.).

  2. Тое, што і процьма.

  • Цьма цьмушчая (разм.) — вельмі многа, безліч.

цьмець, ; незак. (разм.).

  1. Цьмяна гарэць.

    • У зямлянцы цьмела газоўка.
  2. Станавіцца цьмяным, менш выразным, цямнець.

    • Пад раніцу зоркі цьмеюць.
    • Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася (перан.).
  3. Вылучацца сваім цьмяным колерам, цямнела.

цьмяны, .

  1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

  2. Цёмны, пацямнелы.

    • Цьмянае неба.
  3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).

  4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; мала зразумелы.

    • Цьмяная фармуліроўка.

|| наз. цьмянасць, .

цьфу, гукаперайм. (разм.).

Імітаванне гука пляўка.

  • Цьфу! Абрыдзеў як горкая рэдзька.