цэмент, ✂, м.
-
Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой масу, якая хутка зацвердзявае; служыць для
вырабу бетону і будаўнічых раствораў.
-
Касцяная тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.
-
Матэрыял, які ўжыв. для пламбавання зубоў.
|| прым. цэментны, ✂ і цэментавы, ✂.
цэментавальны, ✂.
Які служыць, прызначаны для цэментавання.
цэментаваць, ✂; зак. і незак.
-
Падвергнуць (падвяргаць) цэментацыі (у 1 і 3 знач.).
-
Заліць (заліваць) цэментам.
-
перан. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць) (высок.).
|| зак. зацэментаваць, ✂ і сцэментаваць, ✂.
|| наз. цэментаванне, ✂.
цэментацыя, ✂, ж. (спец.).
-
Спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак і пад. шляхам увядзення ў іх пад ціскам вадкага цэментнага
раствору.
-
Працэс дабывання з раствораў золата, серабра, медзі іх выцясненнем (як больш электрададатных) менш
высакароднымі металамі (менш электрададатнымі).
-
Насычэнне паверхні малавугляроднай сталі вугляродам пры высокай тэмпературы з мэтай стварэння цвёрдага
паверхневага слоя.
-
Геалагічны працэс счаплення састаўных частак горнай пароды растворанымі мінеральнымі рэчывамі.
|| прым. цэментацыйны, ✂.