Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэх, ✂, м.

  1. Аддзяленне завода, фабрыкі, занятае якой-н. часткай вытворчага працэсу.

    • Ліцейны ц.
    • Ц. муляраў.
  2. Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства, а таксама памяшканне, дзе размешчана такое падраздзяленне.

|| прым. цэхавы, ✂.

цэхаўшчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Замкнёнасць у межах сваёй прафесіі, прафесійная вузкасць.