цэмент,
-
Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой масу, якая хутка зацвердзявае; служыць для вырабу бетону і будаўнічых раствораў.
- Ц. баіцца вільгаці.
-
Касцяная тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.
-
Матэрыял, які
ўжыв. для пламбавання зубоў.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)