Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цешча, , ж.

Жончына маці.

|| прым. цешчын, .

цешыцца, ; незак.

  1. Адчуваць радасць, задавальненне.

    • Ц. дасягнутымі поспехамі.
  2. Радавацца, весяліцца.

    • Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.
  3. Забаўляцца, гуляць.

    • Дзіця ц. новай цацкай.
  4. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.

    • Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.

|| зак. пацешыцца, .

цешыць, ; незак.

  1. Выклікаць радасць, задавальняць.

    • Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.
  2. Радаваць, весяліць.

    • Усё, што здарылася, яго не цешыла, а засмучала.
  3. Забаўляць.

    • Ц. дзіця цацкамі.
  4. Суцяшаць, абнадзейваць.

    • Ц. сябе надзеяй на лепшае.

|| зак. пацешыць, .