цешыцца, ; незак.

  1. Адчуваць радасць, задавальненне.

    • Ц. дасягнутымі поспехамі.
  2. Радавацца, весяліцца.

    • Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.
  3. Забаўляцца, гуляць.

    • Дзіця ц. новай цацкай.
  4. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.

    • Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.

|| зак. пацешыцца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)