Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ёд, ✂, м.

  1. Хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей.

  2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, ужыв. ў медыцыне.

|| прым. ёдны, ✂ і ёдзісты, ✂.

  • Ёдны раствор.
  • Ёдзісты прэпарат.

ёдаформ, ✂, м.

Прэпарат ёду — крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.