Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ай, выкл. (разм.).

Выказвае розныя пачуцці: боль, спалох, здзіўленне, папрок, радасць, жаль і пад.

  • Ай, баліць!
  • Ай, страшна!
  • Ай, як хораша ў полі!

◊

  • Ай-ай-ай (разм.) — выказвае неадабрэнне, папрок.

  • Ай-ай-ай, як непрыгожа!

айва́, ✂, ж.

Паўднёвае дрэва сямейства ружакветных з цвёрдымі духмянымі пладамі, якія па форме нагадваюць яблыкі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. айвовы, ✂.

  • Айвовае варэнне.

айкані́міка, ✂, ж. (спец.).

Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. айканімічны, ✂.

айкані́мія, ✂, ж. (спец.).

Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі.

  • А. Віцебшчыны.

|| прым. айканімічны, ✂.

айко́нім, ✂, м. (спец.).

Уласная назва населенага пункта.

айма́к, ✂, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бураціі, у Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці і ў Манголіі.

|| прым. аймачны, ✂.

а́йсберг, ✂, м.

Плывучая ледзяная гара, што адкалолася ад ледніка.

айце́ц, ✂, м.

  1. Служыцель культу.

    • Святы а. (пачцівы зварот да служыцеля культу).
  2. Бацька.

    • Ці я ў мамкі не радзілася, ці ў айца не гадавалася (з нар.).

айчы́м, ✂, м.

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

  • Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.

айчы́на, ✂, ж. (высок.).

Бацькаўшчына, радзіма.

  • Наведаў нядаўна айчыну сваю.

|| прым. айчынны, ✂.

  • Вялікая Айчынная вайна.