Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

айкані́міка, ✂, ж. (спец.).

Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. айканімічны, ✂.

айкані́мія, ✂, ж. (спец.).

Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі.

  • А. Віцебшчыны.

|| прым. айканімічны, ✂.

айко́нім, ✂, м. (спец.).

Уласная назва населенага пункта.