Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ала́дка, ✂, ж.

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні.

|| памянш. аладачка, ✂.

|| прым. аладачны, ✂.

алапа́т, ✂, м.

Урач, які лечыць метадамі алапатыі.

алапа́тыя, ✂, ж.

Звычайная сістэма лячэння, названая так у супрацьлегласць гамеапатыі.

|| прым. алапатычны, ✂.

алах, ✂, м.

У магаметан: бог.

◊

  • Алах яго ведае (разм., часта жарт.) — невядома, не ведаю.

алба́нцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.

|| ж. албанка, ✂.

|| прым. албанскі, ✂.

алгары́тм, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, правіл для рашэння пэўнай задачы.

  • А. здабывання кораня.

|| прым. алгарытмічны, ✂.

а́лгебра, ✂, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці велічынь, выражаных літарамі, незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прым. алгебраічны, ✂.

але́​1, злуч.

  1. Служыць для супрацьпастаўлення, абмежавання ў знач. аднак, разам з тым.

    • Хлопец гаварыў па-беларуску, але з моцным польскім акцэнтам.
  2. у знач. наз., нескл.н. Пярэчанне, перашкода (разм.).

    • Ніякіх але!

але́​2, часц.

  1. сцвярджальная. Ужыв. пры сцвярджэнні або згодзе з чым-н.

    • Усё тут ? — Але.
  2. узмацняльная. Ужыв. пры здзіўленні, захапленні, абурэнні і пад.

    • Але ж і мароз!

алеагра́фія, ✂, ж.

Даўні спосаб узнаўлення карцін, намаляваных алейнымі фарбамі.

|| прым. алеаграфічны, ✂.