ата́барыцца, ✂; зак. (разм.).
Уладкавацца дзе-н., размясціцца.
- Атабарыліся за лесам, абжыліся.
|| незак. атабарвацца, ✂.
ата́ва, ✂, ж.
Трава, што вырасла Ў той жа год на месцы скошанай.
|| прым. атаўны, ✂.
атава́рыцца, ✂; зак. (разм.).
Атрымаць належны тавар, а таксама ўвогуле купіць што-н.
|| незак. атаварвацца, ✂.
атава́рыць, ✂; зак. (спец.).
Выдаць ці атрымаць тавар (як выкананне якога-н. абавязацельства).
|| незак. атаварваць, ✂.
атаві́зм, ✂, м.
Праяўленне ў патомкаў прыкмет, што былі ўласцівы яго аддаленым продкам (звычайна пра з’явы выраджэння,
ненармальнасці).
|| прым. атавістычны, ✂.
атакава́ць, ✂; зак. і незак.
Пайсці (ісці) у атаку.
а́там, ✂, м.
Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая складаецца 3 ядра і электронаў.
- А. кіслароду.
- Расшчапленне атама.
|| прым. атамны, ✂ і атамарны, ✂.
- Атамная вага.
- Атамная энергія.
- Атамная бомба.
- Атамная электрастанцыя.
- Атамнае ядро.
- Атамарны кісларод.