Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ато́есніць, ✂; зак. (кніжн.).

Прызнаць тоесным.

  • А. два паняцці.

|| незак. атаясняць, ✂.

|| наз. атаясненне, ✂.

ато́жылак, ✂, м.

  1. Малады парастак расліны.

    • Каля дрэва з’явілася многа атожылкаў.
  2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

  3. перан. Пра патомка, нашчадка.

    • Дзеці, унукі — нашы атожылкі.

|| прым. атожылкавы, ✂.

ато́л, ✂, м.

Каралавы востраў кольцападобнай формы.

|| прым. атолавы, ✂.

ато́пкі, ✂, м.

Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад.

ато́сы, ✂, ж.

Драцяныя з жалезных прутоў або раменныя цяжы, што ідуць ад верхняга канца аглоблі да загваздкі.

|| прым. атосны, ✂.