Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ага́, часц.

  1. часц. Ужыв. пры выказванні згоды, сцвярджэння, пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі і пад.

    • Чуеш? Ага, чую.
    • Усе прыехалі? Ага.
  2. выкл. Вокліч з пераможнай інтанацыяй.

    • Ага! Папаўся!

агаблява́ць, ✂; зак.

Зрабіць гэблем роўнай, гладкай паверхню чаго-н.

  • А. дошкі.

|| незак. агаблёўваць, ✂.

|| наз. агаблёўванне, ✂.

ага́ва, ✂, ж.

Травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна.

|| прым. агававы, ✂.

  • Сямейства агававых (наз.).

агавары́цца, ✂; зак.

  1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць.

    • Перш як чытаць даклад, трэба а.
  2. Памылкова сказаць не тое, што трэба.

    • А. ад хвалявання.

|| незак. агаворвацца, ✂.

агавары́ць, ✂; зак.

Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.

  • А. сваю нязгоду.

|| незак. агаворваць, ✂.

агаво́рка, ✂, ж.

  1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага.

    • Згадзіцца без усякіх агаворак.
  2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

    • Выпадковая а.

|| прым. агаворачны, ✂.

агаласі́цца, ✂; зак.

Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі.

  • Лес агаласіўся спевам птушак.
  • Вуліца агаласілася плачам.

|| незак. агалошвацца, ✂ і агалашацца, ✂.

агаласі́ць, ✂; зак.

  1. Напоўніць якімі-н. гукамі.

    • А. лес песнямі.
  2. Урачыста абвясціць, абнародаваць.

    • А. тэкст прывітальнай тэлеграмы.

|| незак. агалошваць, ✂ і агалашаць, ✂.

|| наз. агалашэнне, ✂.

агале́лы, ✂.

  1. Голы, апусцелы. Агалелае дрэва.

    • Агалелыя палі.
  2. перан. Вельмі бедны, збяднелы, згалелы.

|| наз. агалеласць, ✂.

агале́ць, ✂; зак.

  1. Агаліцца, страціць покрыва.

    • Агалелі дрэвы.
    • Агалелі палі.
  2. перан. Збяднець, згалець.

    • За вайну агалела вёска.

|| наз. агаленне, ✂.