Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агі́да, ✂, ж.

  1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н.

    • Яго п’яны твар выклікаў агіду.
  2. Нягоднік, гадасць лаянк.).

    • Глядзець непрыемна на агіду.

агі́длівы, ✂.

Які выклікае агіду, поўны агіды да каго-, чаго-н.

  • А. чалавек.
  • Агідлівае пачуццё.

|| наз. агідлівасць, ✂.

агі́днік, ✂, м. (лаянк.).

Нягоднік, паганец, брыда.

|| ж. агідніца, ✂.

агі́дны, ✂.

Які выклікае агіду (у 1 знач.); вельмі дрэнны, брыдкі, гадкі.

  • А. пах.
  • А. ўчынак.
  • А. чалавек.

|| наз. агіднасць, ✂.

  • Кожная а. павінна сваю прыстойнасць мець (прыказка).

агіна́цца, ✂; незак. (разм.).

Ухіляцца ад чаго-н. і туляцца, гультаяваць.

  • Адзін працуе, а другі агінаецца.

агіт...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае слову агітацыйны, напр. агітбрыгада, агіткалектыў, агітпункт.

агітава́ць, ✂; незак.

  1. Займацца агітацыяй (у 2 знач.).

    • А. за кандыдата ў дэпутаты.
  2. Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н., угаворваць (разм.).

    • А. сябра ісці па ягады.

|| зак. сагітаваць, ✂.

|| наз. агітацыя, ✂.

агіта́тар, ✂, м.

Асоба, якая займаецца агітацыяй.

|| ж. агітатарка, ✂.

|| прым. агітатарскі, ✂.

агіта́цыя, ✂, ж.

  1. гл. агітаваць.

  2. Вусная ці праз друк дзейнасць сярод шырокіх мас, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджанне сярод іх пэўных ідэй.

    • Наглядная а.
    • Перадвыбарная а.

|| прым. агітацыйны, ✂.

агітбрыга́да, ✂, ж.

Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую работу.

  • Перад механізатарамі выступіла агітбрыгада раённага дома культуры.

|| прым. агітбрыгадны, ✂.