Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агу́, выкл.

  1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго.

    • — Агу! — чуваць у лесе.
  2. Зварот да малога дзіцяці, каб забавіць яго.

    • — Агу, агу, хлопчык!

агу́зак, , м. (спец.).

  1. Сцягновая частка мясной тушы; азадак.

  2. Скура з задняй часткі жывёліны.

|| прым. агузачны, .

агу́лам, прысл. (разм.).

  1. Усе разам, гуртам.

    • А. малаціць збожжа.
  2. Усё адразу, цалкам (купіць, прадаць і пад.).

    • Прадаць фрукты а.
  3. Неканкрэтна.

    • Разабрацца ў справе не а., а канкрэтна.

агульна...

Першая частка складаных прыметнікаў у знач.:

  1. агульны для чаго-н. (што выражана другой часткай), напр. агульнасаюзны, агульнанародны;

  2. уласцівы ўсім, датычыцца ўсіх, усяго, напр. агульнавядомы, агульнапрызнаны, агульнатэарэтычны.

агульнаадукацы́йны, .

Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю.

  • Агульнаадукацыйная школа.

агульнавайско́вы, .

Агульны для ўсіх родаў войск, які ахоплівае ўсе роды войск.

  • Агульнавайсковая падрыхтоўка.

агульнавядо́мы, .

Вядомы ўсім.

  • Агульнавядомая ісціна.

|| наз. агульнавядомасць, .

агульнадасту́пны, .

  1. Даступны для ўсіх па цане, па магчымасці карыстацца.

    • Агульнадаступныя цэны.
  2. Зразумелы, просты паводле выкладу.

    • Агульнадаступная лекцыя.

|| наз. агульнадаступнасць, .

агульнадзяржа́ўны, .

Агульны, адзіны для ўсёй дзяржавы, які датычыць усёй дзяржавы.

  • А. бюджэт.

агульнажыццёвы, .

Уласцівы штодзённаму жыццю.

  • Агульнажыццёвыя інтарэсы.