Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агра...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае слову агранамічны, напр. аграбаза, агравучоба, аграгурток, агралабараторыя.

аграбіяло́гія, ✂, ж.

Навука аб агульных біялагічных заканамернасцях у земляробстве, раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

|| прым. аграбіялагічны, ✂.

агракульту́ра, ✂, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне тэхнікі паляводства, павышэнне культуры земляробства.

|| прым. агракультурны, ✂.

аграма́дзіна, ✂, ж. (разм.).

Прадмет велізарных памераў.

аграма́дзіць, ✂; зак.

Абагуліць, ператварыць прыватнае, індывідуальнае ў калектыўна-грамадскае.

  • А. зямлю.
  • А. жывёлу.

|| незак. аграмаджваць, ✂.

|| наз. аграмаджанне, ✂.

аграма́дны, ✂.

Вельмі вялікі.

  • А. дом.

аграні́ць, ✂; зак. (спец.).

Апрацаваць, зрабіўшы гранёным.

  • А. хрусталь.

|| незак. аграньваць, ✂.

|| наз. агранка, ✂ і аграньванне, ✂.

аграно́м, ✂, м.

Спецыяліст па аграноміі.

аграно́мія, ✂, ж.

Комплекс навук аб апрацоўцы сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агранамічны, ✂.

аграпрамысло́вы, ✂.

Які мае адносіны да сельскагаспадарчай вытворчасці, яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і рэалізацыі яе прадукцыі.

  • А. комплекс.