Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аго́йтацца, ; зак. (разм.).

Асвойтацца, прывыкнуць да чаго-н.

  • За месяц агойтаўся ў новым асяроддзі.

аго́нія, , ж.

Перадсмяротны стан арганізма.

|| прым. аганічны, .

аго́нь, , м.

  1. Гаручыя святлівыя газы высокай тэмпературы; полымя.

    • Згарэць у агні.
    • Баяцца як агню (вельмі баяцца).
    • Днём з агнём не знойдзеш (нідзе не знойдзеш; разм.).
    • З агню ды ў полымя (з адной непрыемнасці ў другую, яшчэ большую; разм.).
    • Паміж двух агнёў (пра небяспеку з двух бакоў).
    • Прайсці (праз) а., ваду і медныя трубы (шмат зведаць у жыцці; з поспехам пераадолець цяжкасці).
    • У а. і ў ваду пойдзе за каго-н. (гатовы на ўсё дзеля каго-н.).
    • Хлопец —а.! (перан. жвавы, гарачы чалавек).
    • Антонаў а. (гангрэна, заражэнне крыві; уст.).
    • Гарэць (пячы) агнём (вельмі моцна балець).
    • Увесь у агні (у гарачцы).
    • Не жартуй (не гуляй) з агнём (не рабі таго, што можа пацягнуць за сабой непрыемныя вынікі).
    • Агнём і мячом (з бязлітаснай жорсткасцю).
    • Як агню ўхапіўшы (вельмі хутка).
  2. Святло ад асвятляльных прыбораў.

    • Запаліць а.
    • Агні горада.
  3. Стральба (ружэйная, артылерыйская).

    • Адкрыць а.
    • Шквальны а.
    • Агонь! (каманда страляць).

|| памянш. агеньчык, і аганёк, .

  • Гарыць а.
  • На а. зайсці да каго-н. (зайсці выпадкова, мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло).
  • Працаваць з аганьком (з запалам, з захапленнем, праяўляючы ініцыятыву, выдумку).

|| прым. агнявы, , агнёвы, , агністы, і вогненны, .

  • Агнявая сушка (на агні).
  • Агнявы пункт (артылерыйскі, кулямётны).
  • Агнявыя сродкі (снарады).
  • Агнёвыя прамяні сонца.
  • Агністая чырвань на ўсходзе.
  • Вогненныя языкі (пра полымя).

аго́раць, ; зак.

Купіць, набыць што-н. з цяжкасцю.

  • А. хату.

аго́рклы, .

  1. Які агорк, набыў горкі смак.

    • А. сыр.
    • А. квас.
  2. перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла; невыносны, цяжкі.

    • Агорклае жыццё.

аго́ркнуць, ; зак.

  1. Тое, што і згоркнуць.

    • Масла агоркла.
  2. перан. Надакучыць, абрыдзець; стаць невыносным, цяжкім.

    • Агоркнуў хлеб батрацкі.