Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аэра...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да авіяцыі, паветраплавання, напр. аэранавігацыя, аэравакзал, аэрапорт.

аэравакза́л, , м.

Вакзал аэрапорта.

|| прым. аэравакзальны, .

аэрадро́м, , м.

Пляцоўка з рознымі збудаваннямі для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання самалётаў, верталётаў, планераў.

|| прым. аэрадромны, .

аэрадына́міка, , ж.

Раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел.

|| прым. аэрадынамічны, .

аэрало́гія, , ж.

Навука, якая вывучае ўласцівасці высокіх пластоў атмасферы.

|| прым. аэралагічны, .

аэрамеха́ніка, , ж.

Раздзел механікі, які вывучае газападобныя асяроддзі і іх уздзеянні на апушчаныя ў іх целы.

|| прым. аэрамеханічны, .

аэранавіга́цыя, , ж.

Навука аб метадах і сродках ваджэння лятальных апаратаў па намечаным шляху; паветраная навігацыя.

|| прым. аэранавігацыйны, .

аэрана́ўт, , м.

Паветраплавальнік.

аэрана́ўтыка, , ж.

Тэорыя і практыка паветраплавання.

аэрапла́н, , м. (уст.).

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

|| прым. аэрапланавы, і аэрапланны, .