Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

авадзе́нь, ✂, м.

Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёлы.

|| прым. аваднёвы, ✂.

ава́л, ✂, м.

Замкнёная выпуклая крывая лінія ў выглядзе яйца.

  • Прыгожы а. твару.

|| прым. авальны, ✂.

авало́даць, ✂; зак.

  1. Узяць сілай, захапіць, завалодаць.

    • А. крэпасцю.
  2. перан., кім-чым. Падпарадкаваць сабе, надаць чаму-н. патрэбны кірунак.

    • А. увагай.
    • А. сабой (вярнуць страчанае самавалоданне, супакоіцца).
  3. перан., кім-чым. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці).

    • Стома авалодала ўсім целам.
  4. перан., чым. Трывала засвоіць што-н., вывучыць.

    • А. замежнай мовай.
    • А. прафесіяй.

|| незак. авалодваць, ✂.

|| наз. авалоданне, ✂.

аванга́рд, ✂, м.

Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл.

|| прым. авангардны, ✂.

авангарды́зм, ✂, м.

  1. Імкненне якой-н. грамадскай групы да вяршэнствуючай ролі ў чым-н.

  2. Агульная назва розных плыней у мастацтве 20 ст., якія парываюць з рэалізмам і шукаюць новыя формы мастацкага выяўлення.

|| прым. авангардысцкі, ✂.

авангарды́ст, ✂, м.

Прыхільнік авангардызму (у 2 знач.).

|| жаночы род:авангардыстка, ✂.

аванза́ла, ✂, ж.

Памяшканне перад галоўнай залай у грамадскіх памяшканнях, палацах.

|| прым. аванзальны, ✂.

аванло́жа, ✂, ж.

Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу.

аванпо́рт, ✂, м.

Абароненая ад хваль знешняя частка порта.

|| прым. аванпортны, ✂.

аванпо́ст, ✂, м.

Перадавы вартавы пост, а таксама месца размяшчэння такога паста.

|| прым. аванпостны, ✂.