авало́даць, ; зак.

  1. Узяць сілай, захапіць, завалодаць.

    • А. крэпасцю.
  2. перан., кім-чым. Падпарадкаваць сабе, надаць чаму-н. патрэбны кірунак.

    • А. увагай.
    • А. сабой (вярнуць страчанае самавалоданне, супакоіцца).
  3. перан., кім-чым. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці).

    • Стома авалодала ўсім целам.
  4. перан., чым. Трывала засвоіць што-н., вывучыць.

    • А. замежнай мовай.
    • А. прафесіяй.

|| незак. авалодваць, .

|| наз. авалоданне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)