Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аве́чка, , ж.

Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса; самка барана.

  • Стрыжка авечак.
  • Блудная (аблудная) а. (перан. пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху).
  • Прыкідвацца авечкай (перан. выдаваць сябе за ціхага, паслухмянага чалавека).

|| прым. авечы, .

  • А. сыр.

авечкаво́д, , м.

Тое, што і авечкагадовец.

авечкагадо́вец, , м.

Спецыяліст па авечкагадоўлі.

авечкагадо́ўля, , ж.

Развядзенне авечак як галіна сельскай гаспадаркі.

  • Танкарунная а.

|| прым. авечкагадоўчы, .

  • Авечкагадоўчая ферма.

аве́чнік, , м.

Авечы хлеў, аўчарня.

аве́яць, ; зак.

  1. Тое, што і абвеяць.

  2. перан. Акружыць, стварыць вакол каго-, чаго-н. атмасферу пашаны (высок.).

    • А. славай.

|| незак. авяваць, .