Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агнастыцы́зм, , м.

Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасці пазнання аб’ектыўнага свету і яго заканамернасцей.

|| прым. агнастычны, .

агнездава́цца, ; зак.

  1. Звіць сабе гняздо дзе-н. (пра птушак).

    • Буслы агнездаваліся на грушы.
  2. перан. Пасяліцца (пра людзей).

    • Пабудавалі хаты, агнездаваліся каля возера.

|| незак. агняздоўвацца, .

агнёўка, , ж.

Невялікі стракаты матыль.

агні́сты, .

  1. гл. агонь.

  2. Які адлівае фарбамі агню.

    • Агністае лісце на дрэве.
  3. Гарачы, пякучы як агонь.

    • Агністая спёка.
  4. перан. Палымяны, бліскучы (пра вочы, позірк).

    • Агністыя вочы.
  5. перан. Палымяны, натхняльны, гарачы.

    • Агністая прамова.

|| наз. агністасць, .

агні́шча, , н.

  1. Месца, дзе ў старажытнасці распальвалі і зберагалі агонь (гіст.).

  2. Вялікі агонь (разм.).

    • Расклалі а., што за сем вёрст бачны.

агно́стык, , м.

Паслядоўнік агнастыцызму.

агня...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да агню і пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. агнястрэльны, агнямёт, агняцвет.

агнябу́р, , м. (спец.).

Бур для агнявога свідравання.

агнявы́, .

  1. гл. агонь.

  2. Які мае колер агню; чырвоны.

    • Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны.
  3. перан. Палымяны, гарачы, парывісты.

    • Агнявая прамова.
    • Агнявое слова.
  4. Звязаны з абстрэлам, стральбой.

    • Агнявая пазіцыя.

агняды́шны, .

Які вывяргае агонь, лаву (пра вулкан).

  • Агнядышная гара.