агітава́ць, ✂; незак.

  1. Займацца агітацыяй (у 2 знач.).

    • А. за кандыдата ў дэпутаты.
  2. Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н., угаворваць (разм.).

    • А. сябра ісці па ягады.

|| зак. сагітаваць, ✂.

|| наз. агітацыя, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)