Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

а́тлас1, , м.

Зборнік табліц, геаграфічных карт і пад.

  • Геаграфічны а.
  • Заалагічны а.

атла́с2, , м.

Шаўковая гладкая бліскучая тканіна.

  • Чырвоны а.

|| прым. атласны, .

  • Атласная папера (тоўстая і бліскучая).
  • Атласная скура (перан. мяккая, далікатная).

атле́т, , м.

  1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай.

  2. Пра чалавека моцнага целаскладу, вялікай фізічнай сілы.

|| прым. атлетычны, .

  • А. склад цела.

атлеты́зм, , м.

  1. Моцны і прыгожы склад цела.

  2. Тое, што і культурызм.

    • Займацца атлетызмам.

атле́тыка, , ж.

Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.

  • Лёгкая а. (від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.).
  • Цяжкая а. (від спорту — падняцце цяжару: штангі, гір і пад.).

|| прым. атлетычны, .

атлусце́лы, .

Які стаў прыметна тлустым.

  • А. мужчына.
  • Дыета для атлусцелых (наз.).