Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

атэі́зм, ✂, м.

Адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў; бязбожжа.

|| прым. атэістычны, ✂.

атэі́ст, ✂, м.

Прыхільнік атэізму.

|| ж. атэістка, ✂.

|| прым. атэісцкі, ✂.

атэ́ль, ✂, м.

Гасцініца (звычайна пра замежныя гасцініцы).

|| прым. атэльны, ✂.

атэлье́, нескл., н.

  1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі.

    • Тэлевізійнае а.
    • А. мод.
    • Пашыць паліто ў а.
  2. Майстэрня мастака, фатографа, скульптара.

атэрасклеро́з, ✂, м.

Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы.

|| прым. атэрасклератычны, ✂.

атэстава́ць, ✂; зак. і незак.

  1. Даць, даваць водзыў, характарыстыку, рэкамендацыю каму-н. (кніжн.).

    • А. агранома як выдатнага работніка.
  2. Прысвоіць (-войваць) званне каму-н.

  3. Ацаніць (ацэньваць) чые-н. веды, паставіўшы якую-н. адзнаку.

    • А. вучняў за чвэрць года.

|| наз. атэстацыя, ✂.

|| прым. атэстацыйны, ✂.

  • Атэстацыйная камісія.

атэста́т, ✂, м.

  1. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, аб прысваенні звання.

    • А. сталасці.
    • А. прафесара.
  2. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння.

  3. Дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.

|| прым. атэстатны, ✂.

атэста́цыя, ✂, ж.

  1. гл. атэставаць.

  2. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-, чаму-н.

    • А. вучняў за паўгоддзе.

|| прым. атэстацыйны, ✂.