Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

алкагалі́зм, ✂, м.

  1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі.

    • Лячэнне ад алкагалізму.
  2. Тое, што і п’янства.

    • Барацьба з алкагалізмам.

|| прым. алкагалічны, ✂.

алкаго́лік, ✂, м.

Чалавек, які хварэе на алкагалізм, п’яніца.

|| ж. алкагалічка, ✂.

алкаго́ль, ✂, м.

  1. Аднаатамны спірт (спец.).

  2. Наогул віно, спіртныя напіткі.

|| прым. алкагольны, ✂.