Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ала́дка, ✂, ж.

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні.

|| памянш. аладачка, ✂.

|| прым. аладачны, ✂.

алапа́т, ✂, м.

Урач, які лечыць метадамі алапатыі.

алапа́тыя, ✂, ж.

Звычайная сістэма лячэння, названая так у супрацьлегласць гамеапатыі.

|| прым. алапатычны, ✂.

алах, ✂, м.

У магаметан: бог.

◊

  • Алах яго ведае (разм., часта жарт.) — невядома, не ведаю.