Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адгаблява́ць, ✂; зак.

Габлюючы, зрабіць роўным, гладкім.

  • А. падлогу ў новай хаце.

|| незак. адгаблёўваць, ✂.

адгавары́цца, ✂; зак.

Ухіліцца ад чаго-н., спасылаючыся на якія-н. абставіны.

  • Ледзь адгаварыўся ад даручэння.

|| незак. адгаворвацца, ✂.

адгавары́ць, ✂; зак.

Пераканаць не рабіць чаго-н.

  • А. ад задуманага плана.
  • Адгаварылі ехаць так далёка.

|| незак. адгаворваць, ✂.

адгаво́рка, ✂, ж.

Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н.

  • Ён знойдзе адгаворку.

адгаво́ры, ✂, н. (разм.).

Адмаўленне ад чаго-н.

  • Ён на ўсё знойдзе а.

адгадава́ць, ✂; зак.

  1. Даць адрасці чаму-н.

    • А. бараду.
  2. Выгадаваць, адкарміць.

    • А. кабана.

|| незак. адгадоўваць, ✂.

|| наз. адгадоўванне, ✂.

адгада́ць, ✂; зак.

Угадаць, здагадацца, прадбачыць.

  • А. загадку.
  • А. ход падзей.

|| незак. адгадваць, ✂.

|| наз. адгадванне, ✂ і адгадка, ✂.

адгадзі́ць, ✂; зак. (разм.).

Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу.

|| незак. адгоджваць, ✂.

адга́дка, ✂, ж.

  1. гл. адгадаць.

  2. Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую-н. тайну.

    • Дык вось дзе а.!

адга́дчык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які ўмее адгадваць.

|| ж. адгадчыца, ✂.